RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Інэса Ліпская: упэўнена, паўплывае на вынікі рэферэндуму і мой голас

Інэса Ліпская, старшы навуковы супрацоўнік Чавускага раённага гісторыка-краязнаўчага музея:

– Як законапаслухмяны чалавек, патрыёт сваёй Радзімы, я абавязкова пайду на рэферэндум. Гэта наш абавязак. Упэўнена, на вынікі рэферэндуму паўплывае і мой голас.

Заўважыла, што ў нашым горадзе маючае адбыцца галасаванне па папраўках да Канстытуцыі – тэма, якая найбольш абмяркоўваецца. Такая актыўнасць не можа не радаваць. Усе мае знаёмыя ўважліва вывучылі прапанаваныя новаўвядзенні ў Асноўны закон, усё спадабалася.

Добра, што ў праекце абноўленай Канстытуцыі надаецца яшчэ больш увагі падтрымцы маладых сем’яў, інвалідаў, захоўваецца сацыяльная накіраванасць нашай дзяржавы. Вітаю, што афіцыйна будзе прызнана раўнапраўе мужчын і жанчын. Як малады спецыяліст (мне 23 гады), вельмі задаволена, што ў моладзі з’явіцца яшчэ больш магчымасцяў развіваць свае здольнасці, удзельнічаць у грамадскім жыцці.

Вядома, мы, работнікі музея, рады, што Канстытуцыя, калі народ ухваліць, дапоўніцца палажэннямі аб гістарычнай памяці, патрыятычным выхаванні. Мы з калегамі абмяркоўвалі. Нядаўна музейная экспазіцыя папоўнілася раздзелам, прысвечаным генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Моладзь павінна ведаць і памятаць гісторыю краіны, ганарыцца сваімі героямі.

Увогуле, работнікі музея абавязкова прагаласуюць за нашу будучыню, за росквіт і дабрабыт – калектыў у нас невялікі, але дружны. Праўда, я пайду на рэферэндум не з калегамі, а з сям’ёй – бацькамі і братам. У нас такая традыцыя – на кожнае галасаванне хадзіць усім разам.

 СБ

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая