RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Інспекцыямі Магілёўскай вобласці ўзмоцнены кантроль за выплатай заработнай платы «ў канвертах»

Інспекцыямі Магілёўскай вобласці ўзмоцнены кантроль за падатковымі агентамі, якія ажыццяўляюць выплату заработнай платы «ў канвертах» без адлюстравання звестак у падатковым і (або) бухгалтарскім уліку.

Сума прад’яўленага да выплаты падаходнага падатку па выніках 20 праверак, праведзеных інспекцыямі Магілёўскай вобласці ў студзені–сакавіку 2021 года, склала Br86 тыс., сума накладзеных адміністрацыйных штрафаў у сувязі з невыкананнем або выкананнем не ў поўным аб’ёме абавязкаў падатковага агента па ўтрыманні і (або) пералічэнні сумы падаходнага падатку ў бюджэт па выніках праведзеных праверак склала Br4,9 тыс.

Так, пры правядзенні пазапланавай праверкі ТАА «Р» устаноўлена, што дырэктар неаднаразова здымаў наяўныя грашовыя сродкі з разліковага рахунку арганізацыі для набыцця за наяўны разлік неабходных для працы тавараў. Пры гэтым дакументы, якія пацвярджаюць набыццё тавараў, прадастаўлены не былі. Сума грашовых сродкаў без пацвярджальных набыццё тавараў дакументаў склала Br91,9 тыс. Па выніках праверкі грашовыя сродкі ў суме Br91,9 тыс. прызнаныя прыбыткам, атрыманым дырэктарам, і, адпаведна, вылічаны падаходны падатак у суме Br11,9 тыс.

Звяртаем увагу, што з 1 студзеня 2021 года ў Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь унесены палажэнні, накіраваныя на спыненне ўхілення ад выплаты падаходнага падатку з фізічных асоб шляхам выплаты даходаў фізічным асобам без адлюстравання на рахунках бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці.

Так, у адпаведнасці са зменамі, унесенымі ў артыкул 216 ПК, у выпадку ўстанаўлення кантралюючым органам фактаў неправамернага неўтрымання падатковым агентам падаходнага падатку, выплата яго ажыццяўляецца за кошт уласных сродкаў падатковага агента без яго наступнага ўтрымання ў фізічнай асобы, якаяфактычна атрымала прыбытак.

Пры гэтым, згодна з часткай 2 артыкула 195 ПК, пад неправамерным неўтрыманнем і непералічэннем ў бюджэт сумы падаходнага падатку разумеецца невыкананне падатковым агентам ва ўстаноўлены тэрмін абавязкаў па ўтрыманні з даходаў фізічнай асобы і пералічэнні ў бюджэт сумы падаходнага падатку, што выявілася ў неадлюстраванні звестак аб аб’екце падаткаабкладання падаходным падаткам у падатковым і (або) бухгалтарскім уліку пры яго фактычнай наяўнасці, устаноўленай на падставе сабраных доказаў альбо даных, прадстаўленых праваахоўнымі органамі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая