RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Інтэлектуальная гульня сярод грамадзян пажылога ўзросту пройдзе ў Магілёве 26 верасня

Інтэлектуальная гульня сярод грамадзян пажылога ўзросту «Цэнтр сілы» пройдзе ў Палацы культуры вобласці 26 верасня. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

Мерапрыемства адбудзецца ў рамках 1-ай абласной дэкады «Залаты ўзрост», прымеркаванай да Міжнароднага дня пажылых людзей.

Як расказалі арганізатары, сёлета ў інтэлектуальных спаборніцтвах прымуць удзел 17 каманд з чатырох рэгіёнаў. Гэта пастаяльцы аддзяленняў дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Магілёўскай вобласці і члены раённых арганізацый Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў.

Гульня ўключае ў сябе тры туры. Тэматыкай выбрана гісторыя Рэспублікі Беларусь. Пытанні будуць уключаць у сябе дзяржаўныя святы, памятныя даты, геаграфію, літаратуру, музыку, тэатр, спорт, нацыянальную кухню і інш.

Урачыстае адкрыццё адбудзецца а 11.40.

Арганізатары мерапрыемства: установа «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна г. Магілёва» і дзяржаўная ўстанова культуры «Палац культуры вобласці».

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая