RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Інтэрактыўная выстава «Чараўніцтва навагодняй казкі» адкрыецца ў Магілёве

Інтэрактыўная выстава «Чараўніцтва навагодняй казкі» адкрыецца 21 снежня ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва.

«Незвычайная навагодняя экспазіцыя стала вынікам творчай кааперацыі Музея гісторыі Магілёва, а таксама абласных лялечнага і драматычнага тэатраў, – адзначылі ва ўстанове культуры. – Праграма выставы разлічана на сямейны адпачынак і будзе цікавая як дзецям, так і дарослым. Кожны наведвальнік акунецца ў атмасферу казкі, навагодняга цуда і любімага ўсімі свята, а таксама атрымае зарад станоўчых эмоцый. Дарэчы, такое мерапрыемства мы праводзім упершыню. Спадзяёмся, незвычайны фармат спадабаецца ўсім нашым гасцям».

На працягу дзесяці дзён, аж да 31 снежня, у выставачнай зале арганізуюць некалькі займальных заняткаў. Так, акцёры будуць чытаць навагоднія казкі, дэманстраваць лялькі і тэатральны рэквізіт, майстры і ўмельцы правядуць серыю майстар-класаў па тэмах «Самая арыгінальная ёлка», «Крэатыўны валёнак», «Гламурныя рукавіцы» і «Ёлачная цацка», музейныя работнікі падрыхтавалі тэматычныя заняткі «Навагодняе падарожжа». Акрамя таго, магілёўцаў і гасцей горада чакаюць віктарыны, гульні і загадкі, для аматараў сэлфі будзе арганізавана святочная фотазона.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая