RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Інтэрнэт-прэмія «ТІБО-2021»: сайт Магілёўскага аблвыканкама заняў другое месца сярод інтэрнэт-рэсурсаў гарадскіх, абласных і раённых выканаўчых камітэтаў

XXVII Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях «ТІБО-2021» прайшоў 1–4 чэрвеня ў Мінску. У межах мерапрыемства назвалі пераможцаў і прызёраў «Інтэрнэт-прэміі». Сайт Магілёўскага аблвыканкама (распрацоўшчык – Магілёўскі рэгіянальны інфармацыйны цэнтр) заняў другое месца сярод інтэрнэт-рэсурсаў гарадскіх, абласных і раённых выканаўчых камітэтаў.

Ад калектыву МРІЦ хацелася б сказаць дзякуй усім, хто прымаў удзел у фарміраванні кантэнту партала: структурным падраздзяленням аблвыканкама, рэгіянальным арганізацыям, установам і прадпрыемствам, сродкам масавай інфармацыі і, вядома ж, неабыякавым наведвальнікам сайта. Дзякуючы вам рэсурс штодня ўдасканальваецца і становіцца лепшым, пацвярджаючы не новую ісціну: там, дзе ёсць каманда і людзі, якія гараць сваёй працай, ёсць вынік.

Таксама віншуем нашых калег –Магілёўскі гарвыканкам і Магілёўскі абласны цэнтр інфармацыйных сістэм са спецыяльным дыпломам «Інтэрнэт-прэміі». Далейшых поспехаў у працы і новых дасягненняў!

Даведачна

Сёлета арганізатары прэміі атрымалі 502 заяўкі. Для параўнання, у 2019 годзе (у 2020 годзе конкурс не праводзіўся) было заяўлена 485 рэсурсаў. З’явіліся новыя намінацыі: «Карпаратыўная благасфера», «Навакольнае асяроддзе і зялёная энергія». Конкурс на самы лепшы беларускі інтэрнэт-рэсурс павадзіўся па 12 асноўных намінацыях.

Найлепшым інтэрнэт-рэсурсам рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання прызнаны інфармацыйны партал Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Другое месца члены журы прысудзілі адразу двум намінантам: сайту Міністэрства замежных спраў і сайту Міністэрства энергетыкі. Трэцяе месца паміж сабой падзялілі сайт мытных органаў і Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Сярод інтэрнэт-рэсурсаў гарадскіх, абласных і раённых выканаўчых камітэтаў першае месца прысуджана сайту Віцебскага аблвыканкама, другое – сайтам Гомельскага і Магілёўскага аблвыканкамаў. На трэцім радку размясціліся Бярэзінскі і Барысаўскі і райвыканкамы.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая