RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ірына Курачкіна выступіць у складзе каманды беларускіх змагароў на міжнародным турніры ў Маскве

Трэнерскія штабы каманд Беларусі па вольнай і грэка-рымскай барацьбе вызначыліся са складам на першы турнір барцоўскай лігі Паддубнага (PWL), які пройдзе ў Маскве 19–20 мая, паведамілі ў прэс-службе НАК Беларусі.

У турнір па вольнай барацьбе заяўленыя 24 прадстаўнікі Беларусі, уключаючы прызёра Алімпійскіх гульняў у Токіа Магамедхабіба Кадымагамедава, які выступіць у вагавой катэгорыі да 79 кг. Таксама ў складзе неаднаразовыя прызёры міжнародных спаборніцтваў Аляксандр Гуштын (да 97 кг) і Дзяніс Храмянкоў, а таксама чэмпіён першынства Еўропы U-23 Віталь Пясняк (абодва – да 125 кг).

За ўзнагароды ў грэка-рымскай барацьбе ў беларускай камандзе пазмагаецца больш за 20 атлетаў. Сярод іх – пераможца Кубка свету – 2020 і сярэбраны прызёр ЧС-2021 Кірыл Маскевіч (да 87 кг), чэмпіёны I гульняў краін СНД у Казані Павел Глінчук (да 97 кг) і Глеб Макаранка (да 63 кг) і іншыя.

Таксама ў Маскве выступяць сярэбраны прызёр Гульняў у Токіа Ірына Курачкіна (да 57 кг) і чэмпіёнка свету сярод юніёраў Алеся Гетманава (да 57 кг). Усяго на дываны турніру выйдуць 23 прадстаўніцы жаночай барацьбы з Беларусі.

Папярэднія паядынкі першага турніру Лігі адбудуцца 19 мая ў Футбольным манежы ЦСКА, фіналы – на наступны дзень у Вялікім Маскоўскім дзяржаўным цырку. Спаборніцтвы пройдуць па пяці відах адзінаборстваў (вольнай, грэка-рымскай, жаночай барацьбе, грэплінгу і панкратыёне), на турніры выступяць каля тысячы спартсменаў з 13 краін.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая