RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ірына Раінчык правяла прыём грамадзян у грамадскай прыёмнай «Белай Русі»

У межах усенароднага абмеркавання змяненняў і дапаўненняў у праект рэфармуемай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык правяла прыём грамадзян у грамадскай прыёмнай абласной арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь». Ёю была звернута ўвага на прадстаўленую магчымасць выказацца кожнаму грамадзяніну краіны па

канстытуцыйных пераўтварэннях. Да прыкладу, на дыялогавых пляцоўках або ў тых жа грамадскіх прыёмных «Белай Русі».

Што ж тычыцца неабходнасці абнаўлення Асноўнага закона краіны, то, як заяўлялася падчас гэтага прыёму грамадзян, яно ў першую чаргу прадыктавана новым этапам развіцця рэспублікі, неабходнымі канстытуцыйнымі пераўтварэннямі, і падтрымліваецца жыхарамі рэгіёна, якія прыйшлі на яго. У тым ліку ў плане задзейнічання ў ім артыкулаў па стварэнні бяспечнага функцыянавання інфармацыйнай сферы, абароне персанальных даных грамадзян у інтэрнэт-асяроддзі.

Былі таксама абмеркаваны і іншыя новаўвядзенні, прадугледжаныя праектам новай беларускай Канстытуцыі. У прыватнасці, па функцыянаванні новага найвышэйшага органа ўлады рэспублікі – Усебеларускага народнага сходу, пераразмеркаванні паўнамоцтваў між галін улады, гарантыі правоў моладзі, аказанні дзяржаўнай падтрымкі інвалідам і пажылым людзям, мэтанакіраваным правядзенні патрыятычнага выхавання насельніцтва, а таксама запатрабаванай беларускім грамадствам дзейнасці па захаванні традыцыйных сямейных каштоўнасцей і гістарычнай памяці беларускага народа.

Падкрэслівалася, што ім і вызначаецца шлях руху наперад сваёй краіны. З галоўнай мэтай захавання і развіцця нацыянальнай дзяржаўнасці.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая