RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Каля 100 дзяцей Магілёўшчыны пабывалі на галоўнай ёлцы краіны з удзелам кіраўніка дзяржавы

Каля 100 дзяцей з Магілёўскай вобласці прынялі ўдзел у рэспубліканскім дабрачынным свяце ў рамках акцыі «Нашы дзеці». Пераднавагодняя сустрэча прайшла ў Палацы Рэспублікі з удзелам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. На галоўную ёлку краіны запрасілі каля 2,3 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак з усіх рэгіёнаў. У іх ліку - выдатнікі вучобы, пераможцы розных алімпіяд і конкурсаў, спартсмены, актывісты грамадскага жыцця, кадэты, дзеці са шматдзетных сем'яў і раёнаў, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС, выхаванцы школ-інтэрнатаў, спецшкол, дзеці-інваліды, дзеці з сем'яў ваеннаслужачых і супрацоўнікаў праваахоўных структур, бацькі якіх загінулі пры выкананні службовых абавязкаў, а таксама дзеці з Данбаса, дзеці з Латвіі і Прыморскага краю, якія знаходзяцца на аздараўленні ў Беларусі. На свята паклікалі таксама дзяцей, якія былі нядаўна эвакуіраваны ў Беларусь з Палестыны.

Урачыстасць стала кульмінацыяй навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», якая традыцыйна праходзіць у краіне, сёлета яна працягнецца з 15 снежня па 15 студзеня.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая