Каля 100 хлопчыкаў і дзяўчынак стануць удзельнікамі спаборніцтваў па футболе «Кубак двара» памяці ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, заслужанага трэнера БССР М. І. Падшываленка ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім фізкультурна-спартыўным клубе.
Такія спаборніцтвы ў Магілёве пройдуць ужо 17-ым разам. Іх галоўная асаблівасць у тым, што ўдзельнічаюць дваровыя каманды. «Узрост удзельнікаў – ад 10 да 15 гадоў, – расказалі ў ФСК. – Гэтыя спаборніцтвы за столькі гадоў палюбіліся гараджанам».
Спаборніцтвы будуць праходзіць з 24 па 26 жніўня. Стартуюць яны заўтра, а 10.00, па адрасе праспект Міру, 4.
Па выніках спаборніцтваў пераможцы будуць узнагароджаны кубкамі, медалямі, дыпломамі і сувенірамі.
Арганізуе турнір Магілёўскі гарадскі фізкультурна-спартыўны клуб.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.07.2024 - 09:21
Слонім і Бабруйск прымуць матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе
01.07.2024 - 10:27
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы на старце чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
28.06.2024 - 16:13
25.06.2024 - 17:37
Магілёўскую вобласць на VIII Гульнях «Дзеці Азіі» ў Якуцку прадставяць 17 спартсменаў
25.06.2024 - 13:19
Адкрыты турнір «Кубак дружбы» па настольным тэнісе стартаваў у Магілёве