Каля 200 студэнцкіх атрадаў будзе працаваць сёлета на Магілёўшчыне
05.06.2019 - 11:17
Працоўны семестр стартаваў у Магілёўскай вобласці. На працягу ўсяго лета ў рэгіёне плануюць арганізаваць каля 200 студэнцкіх атрадаў.
Ужо больш за 2 тыс. студэнтаў падалі заявы на летнія работы. На думку арганізатараў, гэта далёка не мяжа. Попыт на такі від летняй занятасці ў моладзі расце.
У Магілёўскім абласным штабе студатрадаў удакладнілі, што сёлета асноўнымі будаўнічымі аб’ектамі вызначаны новая школа ў мікрараёне Казіміраўка і вяслярная база ў Магілёве. Частка студэнтаў адправіцца на II Еўрапейскія гульні, а таксама будуць заняты ў педагагічных і медыцынскіх атрадах.
Переводчик