Каля 400 сельскагаспадарчых кірмашоў запланавана правесці восенню ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама.

Са слоў суразмоўцаў, кірмашовыя мерапрыемствы запланаваны ва ўсіх раёнах Прыдняпроўскага краю. У іх возьмуць удзел фермерскія гаспадаркі, сельскагаспадарчыя арганізацыі, прадпрыемствы спажывецкай кааперацыі і мясамалочнай прадукцыі, гандлёвыя арганізацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі і рамеснікі. Для жыхароў і гасцей вобласці будзе прадстаўлены шырокі асартымент тавараў, у тым ліку мяса-малочнай, хлебабулачнай, плодаагародніннай і рыбнай прадукцыі, кулінарных вырабаў і інш.