Каля 450 работ аб’яднае выстава выяўленчай творчасці «Церамок» у абласным цэнтры творчасці
25.02.2020 - 10:07
У абласным цэнтры творчасці 2 сакавіка адкрыецца выстава дзіцячай выяўленчай творчасці «Церамок», падрыхтаваная выхаванцамі школы развіцця «Ступеньки». Экспазіцыя аб’яднае каля 450 малюнкаў і творчых вырабаў дашкалят.
Традыцыйна на выставе будуць працаваць творчыя майстэрні «Тэатр на далоньцы» (тэхніка арыгамі з каляровай паперы), «Чароўныя фарбы» (маляванне аквагрымам) і фотазоны. Варта адзначыць, што сумесная дзейнасць бацькоў і дзяцей спрыяе іх збліжэнню, развівае творчую фантазію, таму ў экспазіцыю ўключаць рубрыку «Мама, тата, я – творчая сям’я».
Часткай выставы стане дабрачынная акцыя «Рука дапамогі», мэта якой – збор сродкаў для юнай магіляўчанкі Іваненкі Марыі з цяжкім дыягназам.
Переводчик