RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Каля 67 тыс. жыхароў Магілёўскай вобласці атрымалі першы кампанент вакцыны ад каранавіруса

Каля 67 тыс. жыхароў Магілёўскай вобласці атрымалі першы кампанент вакцыны ад каранавіруса. Пра гэта паведаміла галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Магілёўскай вобласці Святлана Нячай.

«На сёння каля 67 тыс. жыхароў Магілёўскай вобласці атрымалі першы кампанент вакцыны ад каранавіруса. З іх больш за 44 тыс. завяршылі поўны курс вакцынацыі, – падкрэсліла Святлана Нячай. – У рэгіёне маецца ў дастатковай колькасці вакцына як расійскай, так і кітайскай вытворчасці. Атрымаць прышчэпку можна ў любой паліклінічнай установе ў вобласці. Зараз вакцынацыя насельніцтва ідзе актыўна. У нас ёсць усё неабходнае для таго, каб хутка і якасна прывіваць нашых грамадзян».

Як адзначыла Святлана Нячай, для зручнасці жыхароў невялікіх сельскіх і аддаленых населеных пунктаў арганізаваны выезды. «Такая форма работы дазваляе дайсці да кожнага чалавека, не ва ўсіх ёсць магчымасць прыехаць у раённы ці абласны цэнтр. Больш актыўна ідзе вакцынацыя ў гарадах пабольш, але і ў сельскай мясцовасці людзі разумеюць важнасць і неабходнасць прышчэпкі: кожны, хто прышчапляецца, уносіць свой сур’ёзны ўклад у недапушчэнне распаўсюджвання інфекцыі», – адзначыла галоўны санітарны ўрач рэгіёна.

У вобласці на дадзены момант прышчэплена каля 92% тых, хто пражывае ў розных дамах-інтэрнатах з кругласутачным знаходжаннем. «Ужо прышчэплена 38% работнікаў устаноў з кругласутачным знаходжаннем, амаль 62% работнікаў аховы здароўя. Больш за 14% чалавек з хранічнымі захворваннямі таксама атрымалі прышчэпку ад каранавіруса. На сёння ў вобласці прышчэплена амаль 7% насельніцтва», – адзначыла Святлана Нячай.

Зараз у рэгіёне, як і ва ўсёй рэспубліцы, актыўна вакцынуюць медыкаў, педагогаў, работнікаў службаў сацыяльнай абароны. Таксама асаблівая ўвага надаецца людзям, якія старэйшыя за 60 гадоў і маюць розныя хранічныя захворванні–гэта самая ўразлівая частка насельніцтва. «Наступны этап –гэта масавая вакцынацыя. Зараз мы актыўна рыхтуемся да гэтай працы», – падкрэсліла галоўны санітарны ўрач Магілёўскай вобласці.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая