RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Каля Br60 тыс. сабраў дабрачынны тэлемарафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы»

Каля Br60 тыс. сабраў дабрачынны тэлемарафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы», які прайшоў у прамым эфіры Магілёўскага абласнога тэлебачання 13 снежня. Пра гэта расказала галоўны спецыяліст Магілёўскага абласнога аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд» Аксана Аляксандравіч.

«Пяты раз тэлерадыёкампанія «Магілёў» стала актыўным партнёрам правядзення дабрачыннага марафону. За шэсць з паловай гадзін у прамым эфіры для дапамогі дзецям было сабрана каля Br60 тыс. Прыемна адзначыць, што з кожным годам неабыякавых людзей становіцца больш. У минулым годзе тэлемарафон дапамог сабраць Br55 тыс.», – адзначыла Аксана Александровіч.

Грашовыя сродкі будуць накіраваны на стварэнне камфортнага асяроддзя ў Бабруйскай дзіцячай бальніцы і Магілёўскім спецыялізаваным доме дзіцяці. Тут набудуць абсталяванне для дзіцячых гульнявых пляцовак «Дзіцячы дворык». Акрамя гэтага, будзе закуплена медыцынскае абсталяванне ў Вясноўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Адрасную дапамогу атрымаюць дзеці, якім неабходна дарагое спецыялізаванае абсталяванне для рэабілітацыі, таксама дапамогуць тым, хто мае патрэбу ў тэрміновым лячэнні і медыкаментах.

Арганізатарамі тэлемарафона выступаюць Магілёўскае абласное аддзяленне «Беларускага дзіцячага фонду», тэлерадыёкампанія «Магілёў» пры падтрымцы Магілёўскага аблвыканкама.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая