Калядны канцэрт і кірмаш вырабаў ручной працы адбудуцца 7 студзеня ў Палацы культуры вобласці
03.01.2020 - 10:46
У гонар Раства Хрыстова ў Палацы культуры вобласці 7 студзеня пройдуць кірмаш вырабаў ручной працы, дзіцячы ранішнік, а таксама вялікі святочны канцэрт «Святло Раства», у якім прымуць удзел святары Магілёўскай епархіі, выхаванцы нядзельнай школы храма Святых Царскіх Пакутнікаў і ўсіх Новапакутнікаў XX стагоддзя, прафесійныя і аматарскія калектывы рэгіёна.
Кірмаш і дзіцячы ранішнік пачнецца ў 12.00, канцэрт – у 14.00. Квіткі можна набыць у абразовай лаўцы храма Царскіх Пакутнікаў у парку Горкага.
Мерапрыемствы арганізаваны пры падтрымцы Магілёўскай епархіі па блаславенні архіепіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія.
Переводчик