Вялікае каляднае свята пройдзе ў гарадскім парку Падміколле ў Магілёве 7 студзеня. Пра гэта расказалі ў гарадскім цэнтры культуры і адпачынку.
Вялікая святочная праграма «Каляды ў Падміколлі» пачнецца ў 12.00. «Для гасцей свята падрыхтавалі цікавую і разнастайную праграму. Яе падбіралі так, каб яна спадабалася і дзецям, і дарослым», - адзначыла рэжысёр мерапрыемства Вольга Дзмітрачкова.
У калядны дзень у гарадскім парку можна будзе сустрэць калядоўшчыкаў, паглядзець святочны канцэрт і элементы калядных абрадаў, а таксама паўдзельнічаць у розных актыўнасцях. Абяцаюць арганізатары і шмат сюрпрызаў ад вядучых прадпрыемстваў горада. Акрамя гэтага госці свята змогуць пачаставацца гарачай гарбатай і салдацкай кашай. Тут жа будуць працаваць аб'екты грамадскага харчавання.
Свята ў парку працягнецца да 16.00.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 09:42
Урачыстае мерапрыемства з узнагароджаннем пераможцаў літаратурных конкурсаў адбылося ў Бялынічах
08.10.2025 - 10:40
Ансамбль «Весялуха» прадстаўляе Магілёўшчыну ў Прымор'і і рыхтуе вялікі юбілейны канцэрт
07.10.2025 - 15:00
Фестываль народнай творчасці і рамёстваў пройдзе ў Бабруйскім раёне 11 кастрычніка
06.10.2025 - 11:09
04.10.2025 - 10:33