Каманда ДТСААФ Магілёўскай вобласці заняла трэцяе месца на Кубку Беларусі па хуткаснай радыётэлеграфіі
Кубак Беларусі па хуткаснай радыётэлеграфіі сярод юніёраў прайшоў у Магілёве на вучэбна-матэрыяльнай базе аб’яднанай арганізацыйнай структуры ДТСААФ.

На спаборніцтвы з’ехалася сем каманд з рэгіёнаў краіны. За права стаць пераможцамі і прызёрамі турніру змагалася сорак шэсць спартсменаў, сярод якіх чатыры майстры спорту міжнароднага класа па радыёспорце, чатыры майстры спорту, дзесяць кандыдатаў у майстры спорту Беларусі.

Па выніках напружанай барацьбы ў камандным заліку перамогу атрымала каманда ДТСААФ Брэсцкай вобласці, другое месца заняла дружына ДТСААФ Гомельскай вобласці, на трэцім месцы – Магілёўская абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ.

Сярод каманд юніёрак першае месца занялі прадстаўніцы ДТСААФ Брэсцкай вобласці, другое месца – СДЮСТШ па радыёспорце ДТСААФ Мінска, трэцяе – ДТСААФ Магілёўскай вобласці.

У камандным заліку юніёраў пераможцай стала Гомельская абласная арганізацыйная структура ДТСААФ. Серабро дасталася ДТСААФ Брэсцкай вобласці. Бронза засталася ў юнакоў нашай структуры ДТСААФ.


У асабістым першынстве пераможцамі і прызёрамі спаборніцтваў сталі:

у катэгорыі «Дзяўчаты да 21»:
I – Анастасія Бегунова (ДТСААФ, Магілёўская вобласць);
II – Юлія Ціхановіч (СДЮСТШ па радыёспорце ДТСААФ г. Мінск);
III – Вераніка Камалава (Брэсцкая вобласць).
у катэгорыі «Дзяўчаты да 16»:
I – Насця Карасельнікава (ДТСААФ, Брэсцкая вобласць);
II – Ганна Карасельнікава (ДТСААФ, Брэсцкая вобласць);
III – Юлія Якаўчук (ДТСААФ, Гомельская вобласць).
у катэгорыі «Дзяўчаты да 13»:
I – Вікторыя Яровіч (ДТСААФ, Брэсцкая вобласць);
II – Мілена Самусевіч (СДЮСТШ па радыёспорце ДТСААФ г. Мінск);
III – Вольга Чарнейка (ДТСААФ, Гомельская вобласць).
у катэгорыі «Юнакі да 21»:
I – Канстанцін Харлан (ДТСААФ, Гомельская вобласць);
II – Раман Філанюк (ДТСААФ, Брэсцкая вобласць);
III – Дзмітрый Гук (ДТСААФ, Брэсцкая вобласць);
у катэгорыі «Юнакі да 16»:
I – Кірыл Карагін (ДТСААФ, Гомельская вобласць);
II – Іван Баранчук (Брэсцкая вобласць);
III – Яўген Лявонцьеў (ДТСААФ, Магілёўская вобласць).
у катэгорыі «Юнакі да 13»:
I – Мікіта Біндасаў (ДОСААФ, Магілёўская вобласць);
II – Уладзіслаў Патрашэнка (ДТСААФ, Брэсцкая вобласць);
III – Аляксандр Баранчук (ДТСААФ, Брэсцкая вобласць);
У абсалютным заліку перамогу атрымала Анастасія Бегунова (ДТСААФ, Магілёўская вобласць) і Канстанцін Харлан (ДТСААФ, Гомельская вобласць).
Пераможцы і прызёры спаборніцтваў былі ўзнагароджаны кубкамі, медалямі і дыпломамі.
Акрамя таго, на спаборніцтвах ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны пасведчанні і знакі майстра спорту міжнароднага класа Арцемію Гаўрыленку (Гомельская абласная арганізацыйная стркуктура ДТСААФ), Раману Філанюку (Брэсцкая абласная арганізацыйная структура ДТСААФ), кандыдату ў майстры спорту Рэспублікі Беларусь па радыёспорце Мілене Самусевіч (СДЮСТШ па радыёспорце ДТСААФ г. Мінска), Марыне Лычкоўскай (Магілёўская аб’яднаная арганізацыйная структура ДТСААФ), Мікіту Біндасаву (Магілёўская абласная арганізацыйная структура ДТСААФ).
Переводчик