У Магілёўскім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы і гульнявых відах спорту адбылася спартакіяда «Спорт для ўсіх» сярод грамадзян, якія пражываюць у дамах-інтэрнатах рэгіёна.
У спаборніцтве прыняло ўдзел каля 90 чалавек, якія прадстаўлялі каманды 9 дамоў-інтэрнатаў. Яны змагаліся ў пяці відах спорту: шашкі, настольны тэніс, міні-футбол, лёгкая атлетыка, эстафета.
Па выніках спартакіяды першае месца заняла каманда Каменскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната, другое – спартсмены Вясноўскага дома-інтэрнат для дзяцей інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, трэцяе – дружына Хоцімскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
29.04.2024 - 10:44
Ігар Бокій стаў пяціразовым чэмпіёнам Еўропы па параплаванні 2024 года
25.04.2024 - 11:59
24.04.2024 - 09:53
Ігар Бокій выйграў другое золата чэмпіянату Еўропы па параплаванню