У Гродне правялі чэмпіянат Беларусі па спартыўнай хадзе і рэспубліканскія спаборніцтвы «Нашы надзеі». У турніры прыняло ўдзел 147 спартсменаў з усіх рэгіёнаў краіны.
У камандным заліку зборная Магілёўскай вобласці заняла другое месца.
У асабістым заліку сярэбраны медаль чэмпіянату краіны на дыстанцыі 35 км у жанчын заваявала Анастасія Родзькіна. На дыстанцыі 5 км у юніёраў пераможцам стаў Андрэй Самасюк. Бронзавыя ўзнагароды ў хадзе на 5 км сярод юнакоў і дзяўчат 2003–2004 гадоў нараджэння выйгралі Сяргей Юхно і Алёна Чарнушэвіч. На дыстанцыі 3 км сярод юнакоў 2005–2006 г. н. другім фінішаваў Арсен Котаў, а на дыстанцыі 1 км у дзяўчат 2007–2008 г.н. «серабро» заваявала Дар’я Ласікава.
Перамаглі ў камандным заліку спартсмены Брэсцкай вобласці, на трэцім месцы прадстаўнікі Гродзеншчыны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.05.2024 - 09:45
Магілёўскі «Барысфен» заваяваў бронзу мужчынскага чэмпіянату Беларусі па баскетболе
16.05.2024 - 11:57
06.05.2024 - 11:31
У Кіраўску прайшоў чэмпіянат Магілёўскай вобласці па пляжным футболе
29.04.2024 - 10:44
Ігар Бокій стаў пяціразовым чэмпіёнам Еўропы па параплаванні 2024 года