Каманда Магілёўскай вобласці заняла другое месца на XIX спартакіядзе навучэнцаў па тэхнічных відах спорту «ТэхнаСпорт» (авіямадэльны спорт). Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама.

Спаборніцтвы праходзілі 22–24 чэрвеня ў Салігорску. Каманду Прыдняпроўскага краю прадстаўляла 6 выхаванцаў абласнога цэнтра творчасці (трэнер-прадстаўнік Валерый Барысаў).

У выніку напружанай барацьбы ў камандным заліку спаборніцтваў па авіямадэльным спорце каманда Магілёўшчыны заняла другое месца, саступіўшы перамогу дзецям Міншчыны. Трэцімі сталі навучэнцы Гродзенскай вобласці.

Пераможцаў і прызёраў узнагародзілі дыпломамі, медалямі і кубкамі Міністэрства адукацыі.

Рэд.