У Магілёве завяршыліся Алімпійскія дні моладзі Беларусі па настольным тэнісе сярод спартсменаў 2000 года нараджэння і маладзейшых.
У агульнакамандным заліку каманда Магілёўскай вобласці заняла трэцяе месца. У парным разрадзе ў дзяўчат Дар’я Кісель і Карына Падражанец выйгралі «золата». Акрамя таго, магілёўцы заваявалі «срэбра» ў камандным турніры дзяўчат і «бронзу» ў такіх жа спаборніцтвах юнакоў. Яшчэ адну бронзавую ўзнагароду Карына Падражанец выйграла ў асабістым заліку сярод дзяўчат. Дарэчы, у фінальнай частцы асабістых спаборніцтваў не ўдзельнічала лідар Магілёўскай каманды Дар’я Кісель, запрошаная на еўрапейскі юнацкі турнір ТОП-10, які 9–11 кастрычніка пройдзе ў Берліне (Германія).
Перамогу ў агульнакамандным заліку атрымалі тэнісісты Гродзенскай вобласці, на другім месцы мінчане.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 11:53
На III Гульнях краін СНД у Азербайджане спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 31 медаль
09.10.2025 - 09:46
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі чацвёрты матч запар у МХЛ
08.10.2025 - 09:39
Магілёўская цяжкаатлетка Сюзана Валадзько заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце свету ў Нарвегіі
06.10.2025 - 10:06