Каманда Прэзідэнта Беларусі праводзіць першы паядынак у 19-м сезоне Рэспубліканскай хакейнай лігі (РХЛ).

У суботу, 1 лістапада, на лёдзе «Алімпік-Арэны» ў Мінску дружына кіраўніка дзяржавы ў сваім першым матчы прымае хакеістаў Магілёўскай вобласці.

У мінулым сезоне каманда Прэзідэнта Беларусі 16-ы раз стала пераможцам гэтых спаборніцтваў, абгуляўшы ў фінальнай серыі хакеістаў Мінскай вобласці. Бронзу заваявала каманда Гродзенскай вобласці.

БЕЛТА