Каманда работнікаў сістэмы культуры Магілёўскай вобласці заняла 3 месца ў рэспубліканскай профільнай спартакіядзе. Спаборніцтвы праходзілі сярод зборных каманд структурных падраздзяленняў аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, Міністэрства культуры і падпарадкаваных ведамству дзяржарганізацый.
Наш рэгіён прадстаўлялі спецыялісты ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама, устаноў культуры Бабруйска, Быхаўскага, Касцюковіцкага, Крычаўскага, Асіповіцкага раёнаў, арганізацый абласнога падпарадкавання. У ліку найбольш значных вынікаў зборнай Магілёўшчыны – 1 месца па перацягванні каната і 2-е – па міні-футболе. Па выніках спаборніцтваў у агульнакамандным заліку прадстаўнікі Прыдняпроўскага краю сталі трэцімі.
XIII Рэспубліканская спартакіяда работнікаў культуры праходзіла 13-14 верасня на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі» (Мінскі раён). 14 каманд з усёй краіны спаборнічала ў 8 відах спорту – валейболе, міні-футболе, гіравым спорце, перацягванні каната, лёгкаатлетычным кросе, настольным тэнісе, дартсе.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.04.2024 - 11:07
Сёння ў музеі Масленікава ўрачыста адкрываецца персанальная выстава Аляксандра Рубца
30.04.2024 - 09:37
На фестывалі «Вялікая бард-рыбалка» сёлета адзначаць 80-годдзе вызвалення Беларусі
25.04.2024 - 16:10
У Магілёве падпісалі Пагадненне па рэалізацыі праекта «Урок у музеі»