RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Каманда СШ №40 Магілёва перамагла ў абласным этапе інтэлектуальнага турніру «Вучыся. Зберагай. Зарабляй»

Штогод у сакавіку ва ўсім свеце праходзіць тыдзень фінансавай граматнасці (Global Money Week), таму ў Беларусі вясна ўжо не першы год з’яўляецца перыядам правядзення глабальнай кампаніі па павышэнні дасведчанасці дзяцей і моладзі аб фінансах.

У межах тэматычнага тыдня ў Магілёве прайшоў абласны этап рэспубліканскага інтэлектуальнага турніру «Вучыся. Зберагай. Зарабляй», арганізатарамі якога выступілі «Беларусбанк», «Белая Русь» і «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

За перамогу ў конкурсе змагалася 14 каманд навучэнцаў з усяго рэгіёна. У выніку самымі фінансава падкаванымі аказаліся вучні СШ №40 Магілёва. На другім месцы размясцілася каманда магілёўскай СШ №19, на трэцім – навучэнцы эканамічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа. Усе яны прадставяць нашу вобласць на рэспубліканскім этапе.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая