Камерцыйныя аптэкі Магілёўскай вобласці падключаюцца да сістэмы электронных рэцэптаў
08.01.2019 - 12:05
Каля 400 тыс. электронных рэцэптаў выдадзена ў мінулым годзе ў Магілёўскай вобласці, 75% з іх – ільготныя.
Зараз, атрымаўшы ад урача электронны рэцэпт, пацыент можа звярнуцца і ў камерцыйную аптэку. Аднак льготныя прэпараты па-ранейшаму адпускаюцца толькі ў сетцы дзяржаўных аптэк.
Фармацэўт скануе штрыхкод на электронным рэцэпце і атрымлівае доступ да базы дадзеных. Гэта дазваляе скараціць час абслугоўвання і выключыць памылкі.
Нагадаем: каб атрымаць электронны рэцэпт, трэба з пашпартам звернуцца ў паліклініку па месцы жыхарства і даць пісьмовую згоду. У перспектыве плануецца прывязаць электронныя рэцэпты да электронных медкарт, якія таксама з’явяцца ва ўсіх медыцынскіх установах.
Переводчик