Канцэрт «Мелодыі кахання» пройдзе 19 сакавіка ў музеі Масленікава.
15.03.2023 - 17:05
Канцэрт «Мелодыі кахання» адбудзецца 19 сакавіка ў Магілёўскім мастацкім музеі імя П.У. Масленікава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
У праграме прагучаць знакамітыя творы Пятра Ільіча Чайкоўскага, Імры Кальмана, Іагана Штраўса, Пятра Булахава, Джакама Пучыні ў выкананні народнай артысткі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Ніны Шарубінай і артыстаў дзяржаўнай установы культуры «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Магілёўская гарадская капэла».
Пачатак канцэрта ў 16.00.

Рэд.
Переводчик