RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Карэспандэнт ТРК «Магілёў» Таццяна Сяргейчык адзначана дыпломам II ступені рэспубліканскага конкурсу «Жніво: і хлебам адзіныя»

Карэспандэнт 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела падрыхтоўкі тэлевізійных праграм РУПРТЦ «Тэлерадыёкампанія “Магілёў”» – у ліку пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу на самае лепшае асвятленне ў СМІ і на інтэрнэт-рэсурсах тэматыкі ўборачнай кампаніі «Жніво: і хлебам адзіныя». Сюжэт Таццяны Сяргейчык «Сямейны экіпаж» адзначаны дыпломам II ступені з намінацыі «Найлепшыя аўтарскія матэрыялы (відэасюжэты, рэпартажы, спецыяльныя праекты), якія выйшлі ў эфір рэгіянальных тэлевізійных або радыёвяшчальных СМІ».

На конкурс было прадстаўлена 86 работ, 78 з іх – рэгіянальнымі СМІ. Конкурсныя работы разглядаліся прафесійным журы, у складзе якога былі прадстаўнікі міністэрстваў інфармацыі, сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, факультэта журналістыкі БДУ і Беларускага саюза журналістаў.

Пры вызначэнні пераможцаў асноўнымі крытэрыямі з’яўляліся адпаведнасць зместу работ заяўленай тэматыцы, прафесіяналізм журналістаў у асвятленні пытанняў развіцця аграрнага комплексу краіны, фарміравання павагі да чалавека працы, яркіх дасягненняў падчас уборачнай – 2019, садзейнічанне выхаванню працавітасці ў моладзі на станоўчым прыкладзе найлепшых сямейных экіпажаў, працоўных калектываў.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая