Каранавірус у Беларусі пацверджаны ў 27 пацыентаў, як паведаміла журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі, экспертызы, зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб Міністэрства аховы здароўя Алена Богдан.

«РНК каранавіруса вылучана сумарна ў 27 пацыентаў. Тры пацыенты ўжо паправіліся. Гэта першы пацыент і асобы, якія з’яўляюцца кантактамі першага ўзроўню», – сказала Алена Богдан. Ва ўстановах аховы здароўя знаходзяцца 24 чалавекі, у аднаго захворванне носіць сярэднецяжкі характар, у астатніх–лёгкае або бессімптомнае цячэнне.

БЕЛТА