RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Карту стрыт-арт аб’ектаў стварылі ў Магілёве

Магілёў быў адным з першых у Беларусі, дзе сталі з’яўляцца працы вулічных мастакоў. Цэнтр гарадскіх ініцыятыў з партнёрамі ў розныя гады садзейнічаў развіццю вулічнага мастацтва ў абласным цэнтры. Напрыклад, у чэрвені 2020 года ў межах праграмы развіцця моладзі «Далучайся!» у горадзе прайшоў маштабны фестываль «Doma».

«Мы вырашылі сабраць разам усё, што было створана з 2012 года, каб паказаць маштаб праведзенай працы і тое, як грамадскасць можа актыўна ўплываць на змяненне і пераўтварэнне гарадскога асяроддзя», – расказалі суразмоўцы.

На старонцы http://streetart.urbanistic.by можна знайсці падрабязную карту, на якую нанесены найбольш значныя аб’екты стрыт-арта, а таксама некаторыя звесткі пра аўтараў, гісторыю стварэння і інш.

Муралы, графіці і іншыя аб’екты вулічнага мастацтва згрупаваны–пазначаны аднолькавым колерам. На жаль, частка цікавых і важных твораў з часам страчана – яны адзначаны на карце шэрымі значкамі, але можна ўбачыць іх фота і даведацца цікавую інфармацыю.

Аўтары хочуць павысіць прывабнасць Магілёва для моладзевай аўдыторыі з усёй Беларусі, а таксама натхніць актыўных жыхароў на стварэнне падобнага ў родным горадзе, іншых населеных пунктах.

Як адзначылі суразмоўцы, інфармацыю на старонцы маюць намер дапаўняць. Акрамя таго, будзе актуалізавацца сама карта арт-аб’ектаў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая