Касцюкаўчанка Ульяна Галяс стала сярэбраным прызёрам рэспубліканскіх спаборніцтваў па дзюдо
У цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі» прайшла спартакіяда дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ Рэспублікі Беларусь па дзюдо сярод юнакоў і дзяўчат 2010-2011 гадоў нараджэння.
На гэты раз турнір прыняў немалы размах: да ўдзелу прыехалі 63 каманды, а гэта амаль 500 спартсменаў з усіх абласцей Беларусі. Барацьба вялася ў дзевяці вагавых катэгорыях у юнакоў і ў васьмі катэгорыях у дзяўчат.
Выхаванка трэнера-выкладчыка Касцюковіцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы - сваёй маці Марыны Галяс - Ульяна цяпер з'яўляецца навучэнкай Магілёўскага вучылішча алімпійскага рэзерву. На спартакіядзе юная спартсменка выступіла ў вагавой катэгорыі 40 кг і, абышоўшы многіх саперніц, заваявала другое месца і сярэбраны медаль. Па выніках спаборніцтваў Ульяна выканала разрад кандыдата ў майстры спорту.
Переводчик