Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праводзіцца маніторынг ходу нарыхтоўкі кармоў і сяўбы азімых культур. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Юрый Фралоў.

Вынікі сведчаць, што ў рэгіёне ў цэлым забяспечана арганізаванае правядзенне корманарыхтоўкі. На 7 кастрычніка гаспадаркамі было нарыхтавана больш за 0,9 млн. т кармавых адзінак (што складае 66% ад плана), на адну ўмоўную галаву жывёлы – больш за 23 цэнтнераў кармавых адзінак (на 0,5 цэнтнераў больш за леташні паказчык). У вобласці актыўна вядзецца сяўба азімых культур: яны былі пасеяны на плошчы 181,6 тыс. га, або 79% ад запланаванага.

Разам з тым у асобных гаспадарках адзначаліся недахопы, якія негатыўна ўплываюць на эфектыўнасць нарыхтоўкі кармоў, правядзенне восеньскай сяўбы.

З улікам прапаноў камітэта прыняты меры па актывізацыі рамонту кормаўборачнай тэхнікі, якая прастойвае па тэхнічных і арганізацыйных прычынах, у ААТ «Жорнаўка-АГРА» і «Ясень-АГРА» Асіповіцкага, «Круглянская Іскра» Круглянскага, «Трылесіна-Агра» і «Дрыбінрайаграпрамтэхснаб» Дрыбінскага, «Агракамбінат “Бабруйскі”», «Племянны завод “Ціманава”», «Раднянскі», філіяле «Ніва-Агра» Клімавіцкага камбіната хлебапрадуктаў і іншых гаспадарках, сельгастэхнікі для пасяўной – у ААТ «Амкадор-Шклоў» Шклоўскага, «Гіжанка-агра» Слаўгарадскага, «Асіповічыаграпрамтэхснаб» Асіповіцкага, ЗАТ «Вялікія Славені» Шклоўскага, ААТ «Хоцімскі тэхнакомплекс» і «Ліпаўка» Хоцімскага, «Следзюкі» Быхаўскага раёнаў і іншых сельгасарганізацыях.

Па выяўленых у ААТ «Круглянская Іскра» Круглянскага «Бярэзіна-Агра-Люкс» і «Асіповічыаграпрамтэхснаб», «Стасеўка» і БААА «Аграмашсэрвіс» Бабруйскага раёнаў парушэнням тэхналагічных рэгламентаў пры нарыхтоўцы кармоў (няякасная падрыхтоўка траншэй, зацягванне тэрмінаў закладкі сіласу, недахоп кансервантаў і іншыя) мясцовымі органамі ўлады прымаюцца меры па недапушчэнні падобнага ў правераных гаспадарках і ў цэлым па вобласці.

У ходзе маніторынгу таксама спынены выпадкі прыпісак у аператыўнай справаздачнасці аб’ёмаў выкананых палявых работ у БААА «Аграмашсервіс» і ААТ «Агракамбінат “Бабруйскі”», ААТ «Племянны завод “Ціманава”», «Раднянскі» і адасобленым структурным падраздзяленні «Дапаможная гаспадарка» ААТ «Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод», ААТ «Гіжанка-агра» Слаўгарадскага раёнаў.

Па выяўленых недахопах Камітэтам прапанавана зацікаўленым прыняць меры па іх ліквідацыі. Шэраг службовых асоб прыцягнуты да адказнасці. Кантроль ходу палявых работ працягваецца.