RU BY EN 中文
Twitter Instagram

КДК Магілёўскай вобласці 1–2 чэрвеня правядзе маніторынг адукацыйных устаноў, дзіцячых садкоў і аздараўленчых лагераў

Камітэтам дзяржаўнага кантролю сумесна з іншымі зацікаўленымі праводзіцца маніторынг адукацыйных устаноў, дзіцячых садкоў і аздараўленчых лагераў, а таксама іншых аб’ектаў, абмежаваных для доступу старонніх асоб.

У мэтах усебаковага вывучэння сітуацыі ў КДК Магілёўскай вобласці 1–2 чэрвеня будзе праводзіцца «гарачая лінія»з насельніцтвам на тэму«Праблемы і недахопы ў забеспячэнні выканання патрабаванняў па прадухіленні несанкцыянаванага доступу старонніх асоб на аб’екты ўстаноў сацыяльнай і іншых сфер дзейнасці Магілёўскай вобласці».

У названыя дні грамадзяне з 10.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па тэлефонах 62-47-73, 62-47-75 могуць паведаміць спецыялістам КДК (у тым ліку ананімна) інфармацыю аб неналежнай арганізацыі работы па абмежаванні доступу старонніх асоб на тэрыторыю і аб’екты адукацыйных устаноў, дзіцячых дашкольных устаноў, аздараўленчых лагераў, а таксама ў невыкарыстоўваемыя капітальныя будынкі, збудаванні, падвальныя памяшканні, тэхнічныя падполлі і паверхі, іншых аб’ектаў вобласці (у тым ліку аб адсутнасці агародж такіх аб’ектаў, парушэнні іх цэласнасці і іншых недахопаў, якія перашкаджаюць выкананню патрабаванняў бяспекі).

Інфармацыя будзе выкарыстана для правядзення адпаведных кантрольных мерапрыемстваў.

Аналагічную інфармацыю з дадаткам фота, відэаматэрыялаў можна накіраваць Камітэту дзяржкантролю Магілёўскай вобласці на электронную поштуkgkmogilev@mail.belpak.by.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая