У Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці 27 сакавіка будзе праводзіцца «гарачая лінія» з насельніцтвам на тэму «Праблемныя пытанні пры налічэнні і выплаце заработнай платы ў бюджэтных арганізацыях Магілёўскай вобласці».
У названы дзень грамадзяне з 10.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па тэлефоне (80222) 63 82 03 могуць паведаміць спецыялістам КДК інфармацыю аб фактах неабгрунтаванага зніжэння ў 2020 годзе памеру налічанай заработнай платы ў бюджэтных арганізацыях рэгіёна. Камітэт таксама цікавіць меркаванне работнікаў эканамічных (бухгалтарскіх) службаў аб новай сістэме аплаты працы, праблемных пытаннях, якія ўзнікаюць пры налічэнні заработнай платы.
Акрамя таго, аналагічную інфармацыю з дадаткам копій разліковых лістоў за снежань 2019 года, студзень і люты 2020 года можна накіраваць Камітэту дзяржкантролю па электроннай пошце kgkmogilev@mail.belpak.by.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 10:40
08.10.2025 - 11:53
Прымор'е сустракае беларускіх гасцей. Ва Уладзівастоку стартавалі Дні Рэспублікі Беларусь
04.10.2025 - 14:21