RU BY EN 中文
Twitter Instagram

КДК Магілёўскай вобласці 5 жніўня правядзе «гарачую лінію» на тэму «Падрыхтаванасць аб’ектаў сістэмы адукацыі да новага навучальнага года»

Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці 5 жніўня правядзе «гарачую лінію» на тэму «Падрыхтаванасць аб’ектаў сістэмы адукацыі да новага навучальнага года».

У названы дзень з 10.00 да 13.00 і з 14.00 да 16.00 па тэлефоне (80222) 62-47-75 грамадзяне могуць паведаміць спецыялістам КДК, у тым ліку ананімна, інфармацыю аб неналежным стане будынкаў і памяшканняў навучальных устаноў, іх спартыўных пляцовак і іншых аб’ектаў, аб канкрэтных парушэннях і безгаспадарчасці пры расходаванні дзяржаўных сродкаў на рамонтныя работы. Камітэт таксама цікавіць меркаванне работнікаў сферы адукацыі аб наяўных праблемах пры падрыхтоўцы школ і іншых аб’ектаў да новага навучальнага года.

Звесткі будуць выкарыстаны для правядзення адпаведных кантрольных мерапрыемстваў.

Аналагічную інфармацыю з дадаткам фота- і відэаматэрыялаў можна накіраваць на электронную поштуkgkmogilev@mail.belpak.by

Рэд.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая