RU BY EN 中文
Twitter Instagram

КДК Магілёўскай вобласці праверыў выкарыстанне зямельных рэсурсаў Сычкоўскім сельвыканкамам Бабруйскага раёна

Відавочна, што будаўніцтва жылых дамоў не толькі вырашае чыесьці праблемы, але і дазваляе эфектыўна выкарыстоўваць зямлю. Аднак праведзеная Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праверка Сычкоўскага сельвыканкама Бабруйскага раёна выявіла адваротнае.

Кантралёры ўстанавілі 45 выпадкаў невыканання ўмоў прадастаўлення зямельных участкаў, у 14 з іх грамадзяне нават не прыступілі да заняцця зямель, у 31 – парушылі тэрміны будаўніцтва жылых дамоў. Пры гэтым сельвыканкамам меры рэагавання па даўгабудах не прымаліся, паведаміў намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці Аляксей Іглікаў.

Адзін грамадзянін «прымудрыўся» пабудаваць з дзяржпадтрымкай жыллё ў Бабруйску і атрымаць для гэтых жа мэтаў зямельны ўчастак у яго прыгарадзе без аўкцыёну. Яшчэ аднаму, які ўжо вырашыў «кватэрнае пытанне», сельвыканкам без аўкцыёну прадаў зямельны ўчастак для будаўніцтва дома недалёкаад горада на Бярэзіне.

У ходзе праверкі выяўлены факты дзяржаўнай рэгістрацыі неіснуючых падмуркаў, парушэнні санітарных нормаў утрымання зямель агульнага карыстання ў асобных населеных пунктах.

Матэрыялы праверкі Камітэт накіраваў у праваахоўныя органы, мясцовым органам улады ўнесены прапановы па ліквідацыі і недапушчэнні парушэнняў, вінаватыя прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая