RU BY EN 中文
Twitter Instagram

КДК Магілёўскай вобласці правёў праверку ЗАТ «Бабруйскі бровар»

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці падчас праверкі аднаго з найбуйнейшых у Рэспубліцы вытворцаў піва – ЗАТ «Бабруйскі бровар» – выяўлены шэраг парушэнняў і недахопаў пры ажыццяўленні фінансава-гаспадарчай дзейнасці. У іх ліку парушэнні заканадаўства аб цэнаўтварэнні, якія пацягнулі неабгрунтаванае завышэнне коштаў на шэраг тавараў на больш чым Br100 тыс., бухгалтарскага ўліку, заканадаўства аб адходах, невыкананне тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый і іншыя.

Камітэтам разглядаецца пытанне аб прыцягненні вінаватых да адміністрацыйнай адказнасці, як паведаміў першы намеснік кантрольнага ведамства Юрый Фралоў.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая