RU BY EN 中文
Twitter Instagram

КДК Магілёўскай вобласці ў II паўгоддзі праверыць больш за 400 суб’ектаў гаспадарання

На афіцыйным сайце Камітэта дзяржкантролю размешчаны планы выбарачных праверак у абласцях і Мінску на другое паўгоддзе 2021 года. Пра гэта паведаміў старшыня КДК Магілёўскай вобласці Алег Садоўскі.

Усяго кантралюючымі і нагляднымі органамі на названы перыяд па краіне запланавана 3220 праверак. З іх 471 будзе праведзена ў Магілёўскай вобласці.

У рэгіёне праверкамі будуць ахоплены 403 суб’екты. Найбольшая колькасць запланавана МНС (126 або 31%) і Мінпрацы і сацабароны (75 або 19%). Удзельная вага праверак органаў Камітэта дзяржкантролю ў планах другога паўгоддзя 2021 года складае 1%. Больш за палову (76%) – наглядныя (праверкі пытанняў, якія тычацца бяспекі жыцця, здароўя грамадзян і навакольнага асяроддзя).

Азнаёміцца падрабязней з планамі выбарачных праверак можна на сайце Камітэта дзяржкантролю па адрасе www.kgk.gov.by.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая