RU BY EN 中文
Twitter Instagram

КДК Магілёўскай вобласці вывучае законнасць і эфектыўнасць выкарыстання зямель, прадастаўленых для будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў

Зямля – гэта найвышэйшая каштоўнасць любой дзяржавы. Беражлівыя адносіны да выкарыстання зямельных рэсурсаў з’яўляюцца залогам працвітання нацыі, эканамічнай бяспекі краіны. Эфектыўнае выкарыстанне зямель прадугледжвае атрыманне эканамічнага, сацыяльнага, экалагічнага ці іншага карыснага выніку.

Штогод камітэтам і іншымі кантралюючымі органамі выяўляецца самавольнае заняцце зямельных участкаў, выкарыстанне іх не па прызначэнні, неэфектыўнае выкарыстанне зямлі, нясвоечасовае заняцце зямельных участкаў і парушэнні тэрмінаў будаўніцтва жылых дамоў на іх. За мінулы год у мясцовыя бюджэты за названыя парушэнні паступіла больш за Br300 тыс.

У сувязі з гэтым у Камітэце 28 мая па тэлефоне 62-46-28 будзе праводзіцца «гарачая лінія»з жыхарамі вобласці на тэму«Законнасць і эфектыўнасць выкарыстання зямель, прадастаўленых для будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў». У названы дзень грамадзяне з 10.00 да 13.00 і з 14.00 да 16.00 могуць паведаміць спецыялістам камітэта інфармацыю аб фактах неэфектыўнага, нямэтавага выкарыстання зямель, самавольнага заняцця зямельных участкаў, безгаспадарчыхадносінах землекарыстальнікаў да прадастаўленых ім зямельных участкаў і аб іншых аналагічных парушэннях.

Акрамя таго, грамадзяне маюць права накіраваць у Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці па названай тэматыцы пісьмовыя звароты на адрас: 212030, г. Магілёў, вул. Яцыны, 3 або на электронную пошту kgkmogilev@mail.belpak.by.

Па кожным сігнале будуць прынятыя меры рэагавання.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая