Кінамерапрыемства «Памяць жывая», прымеркаванае да года гістарычнай памяці і Міжнароднага Дня памяці ахвяр Халакоста, адбудзецца 27 студзеня ў кінатэатры «Чырвоная Зорка». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».
Як расказалі арганізатары, мерапрыемства пачнецца з працы фотавыставы «Трагедыя магілёўскага гета», размешчанай у фае кінатэатра. Таксама гасцей чакае сустрэча з прадстаўніком грамадскага аб’яднання «Магілёўская яўрэйская абшчына», пасля чаго гледачы ўбачаць гістарычную ваенную драму «Сведкі» (Расія, Беларусь, Чэхія, Францыя, Польшча, Ізраіль, 2018, 107 мін., 12+). Кінастужка расказвае гісторыю Халакоста вачыма мімавольных нямых сведак тых падзей. Здымкі фільма вяліся на працягу пяці гадоў на тэрыторыі дзевяці краін – Расіі, Беларусі, Чэхіі, Польшчы, Украіны Францыі, ЗША, Ізраіля і Румыніі.
Пачатак мерапрыемства а 14: 30.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.05.2024 - 16:14
Што будзе новага на «Вялікі бард-рыбалцы» у 2024-м распавёў дырэктар музычнага фэсту
10.05.2024 - 10:02
07.05.2024 - 12:44
Выставачны праект «Праўда подзвігу. Перамозе прысвячаецца» стварыў музей Масленікава
03.05.2024 - 09:24