У Гомелі адбыўся ХХІ адкрыты чэмпіянат ўнутраных войскаў па службовым мнагабор’і сярод кінолагаў. У спаборніцтве ўдзельнічалі падраздзяленні з усіх рэгіёнаў Беларусі, прадстаўнікі 6 воінскіх часцей і кіналагічнага цэнтра ўнутраных войскаў, кіналагічнага цэнтра Узброеных Сіл, Дэпартамента аховы і Дэпартамента выканання пакаранняў МУС.
У агульнавышуковым профілі на чэмпіянаце змагаліся 19 кінолагаў са сваімі напарнікамі. Размеркаваліся прызавыя месцы ў асабістым заліку і сярод вышуковых сабак. Міліцыянер-кінолаг Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы Антон Крупень і яго гадаванец Брус занялі другое месца, паведамілі ў рэгіянальным ведамстве.
На базе вайсковай часці 5525 адбылося ўрачыстае закрыццё чэмпіянату і ўзнагароджанне пераможцаў. Кінолагам-фаварытам і прызёрам спаборніцтваў былі ўручаны медалі і дыпломы. Але больш за ўсё прызоў дасталося, вядома, службовым сабакам. Нараўне з традыцыйнымі медалямі чатырохногіх прафесіяналаў узнагародзілі смачнымі падарункамі.
Фота - mogilev.ohrana.gov.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
29.04.2024 - 10:44
Ігар Бокій стаў пяціразовым чэмпіёнам Еўропы па параплаванні 2024 года
25.04.2024 - 11:59
24.04.2024 - 09:53
Ігар Бокій выйграў другое золата чэмпіянату Еўропы па параплаванню