Кіраўніцтва аблвыканкама падчас суботніка зоймецца азеляненнем тэрыторыі паблізу Магілёўскай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Кіраўнік рэгіёна Леанід Заяц, намеснікі старшыні аблвыканкама і старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык высадзяць тут каля 80 туй і іншых дрэў.
Работнікі аблвыканкама, яго структурных падраздзяленняў установяць малыя архітэктурныя формы, пасадзяць новыя дрэвы і кусты ў маладым мікрараёне Казіміраўка абласнога цэнтра. Азеляняць і навядуць парадак на вуліцах Цярохіна, Чалюскінцаў, участку горада ад вул. Астроўскага да вул. Маўчанскага, каля жылых дамоў па вул. Аляксея Пысіна. Чыстымі і прыгожымі пасля суботніка стануць скверы па бульвары Непакорных, вул. Якубоўскага.
Кіраўніцтва Бабруйскага гарвыканкама і дэпутаты гарадскога Савета дэпутатаў прымуць удзел у пасадцы дрэў каля Лядовага палаца. Працоўныя калектывы ўстаноў культуры і аховы здароўя, работнікі гарвыканкама будуць наводзіць парадак на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці.
Актыўна падключацца да суботніка і рэгіёны
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 10:40
08.10.2025 - 11:53
Прымор'е сустракае беларускіх гасцей. Ва Уладзівастоку стартавалі Дні Рэспублікі Беларусь
04.10.2025 - 14:21