Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц падзякаваў за працу працоўным калектывам прадпрыемстваў, якія забяспечваюць харчовую бяспеку рэгіёна. І пажадаў ім поспехаў у новым годзе.
Магілёўская малочная кампанія –лідар па аб’ёмах перапрацоўчай сыравіны. Тут вырабляюць больш за 250 найменняў прадукцыі, а аб’ём экспарту ў 2019 годзе перавысіў $120 тыс. Цяжка ўспомніць краіны, дзе пакуль яшчэ няма прадукцыі «Бабушкиной крынки», і ў гэтым заслуга кіраўніцтва і кожнага рабочага на прадпрыемстве, адзначыў старшыня Магілёўскага аблвыканкама. У кампаніі ставяць у прыярытэт матывацыю людзей, якія могуць і хочуць працаваць.
Наведаў Леанід Заяц і адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў па вытворчасці і перапрацоўцы мяса. Гэты год для Магілёўскага камбіната склаўся ўдала: прадпрыемства атрымала ганаровую ўзнагароду за «Найлепшы прадукт»на выставе» «Харчэкспа» ў Маскве. Адкрыты новыя рынкі збыту, падрасла зарплата работнікаў.
Паспяховая праца кожнага прадпрыемства –гэта ўклад у агульны дабрабыт рэгіёна, падкрэсліў Леанід Заяц.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 11:22
Аграрыі Магілёўскай вобласці намалацілі 118,1 тыс.тон збожжавых і зернебабовых культур
15.07.2024 - 09:53
У ТАА «Быхаўскі кансервавы завод» ідзе ўборка зялёнага гарошку
12.07.2024 - 15:12
Фабрыка «Чырвоны харчавік» адкрыла фірмовую краму на «Славянскім базары» ў Віцебску
09.07.2024 - 10:52