RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Кіраўск у канцы ліпеня будзе прымаць суперфінал чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе

Кіраўск прыме суперфінал чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе. Менавіта ў райцэнтры пройдуць вырашальныя гульні турніру, у якіх вызначацца пераможца і прызёры. Гэтыя матчы адбудуцца ў канцы ліпеня, – паведаміў галоўны трэнер «Кіраўска» Віктар Галомзік.

Афіцыйна ж новы сезон у беларускім пляжным футболе адкрываецца заўтра, 29 мая, у Шчучыне. Тут у матчы за суперкубак краіны «Кіраўск» памераецца сіламі з чэмпіёнам рэспублікі – «Гроднааблспортам». Склад нашай каманды дазваляе вырашаць сур’ёзныя задачы, – лічыць Віктар Галомзік. У «Кіраўску» – футбалісты зборнай Беларусі, легіянеры з Санкт-Пецярбурга і маладыя перспектыўныя гульцы. У чэмпіянаце краіны клуб мае намер пазмагацца за залатыя медалі.

«Радыё Магілёў».

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая