Кіраўскі раён першым у Магілёўскай вобласці завяршыў жніво. У рэгіёне збожжа прыбралі з 14 406 га, намалацілі больш за 29,3 тыс. т збожжа, сярэдняя ўраджайнасць 27 ц/га, паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
На фінішную прамую таксама выйшаў Чавускі раён, дзе хлеба ўбрана на 97 % плошчаў. У Шклоўскім раёне зерне ўбрана на 96 % плошчаў, Краснапольскім – на 92 %, Клічаўскім – 91 %, Магілёўскім – 90 %. У цэлым, усе раёны Магілёўскай вобласці перасягнулі 80-працэнтны рубеж на ўборцы. Адстаюць толькі хлебаробы Слаўгарадскага (73 %), Бялыніцкага (72 %) і Мсціслаўскага (71 %) раёнаў.
Жніво ў рэгіёне ўжо праведзена на 86 % пасеваў збожжавых і зернебабовых культур. Намалочана звыш 684 тыс. т збожжа, ураджайнасць склала 26 ц/га. Самы вялікі намалот (звыш 97,7 тыс. т), як і самая высокая ўраджайнасць (43 ц/га), у Шклоўскім раёне, 32 ц/га – ураджайнасць у Горацкім і Круглянскім раёне, 30 ц/га атрымліваюць у Магілёўскім раёне.
Па ўраджайнасці збожжа сярод гаспадарак вобласці пальму першынства трымае ЗАТ «Агракамбінат “Зара”». Тут намалочваюць 62,6 ц/га. На другім месцы – ААТ «Александрыйскае» Шклоўскага раёна (58,2 ц/га), на трэцім – СВК «Калгас “Радзіма”» Бялыніцкага раёна (55,3 ц/га).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.04.2024 - 12:13
Аляксандр Лукашэнка: асноўную рэальную рызыку для Беларусі стварае гарачая кропка ва Украіне
24.04.2024 - 14:34
«Гэта эвалюцыйнае развіццё». Аляксандр Лукашэнка на УНС аб новым этапе ў палітычным жыцці краіны
24.04.2024 - 09:07
Час выбраў нас! Усебеларускі народны сход пройдзе 24-25 красавіка ў Палацы Рэспублікі
23.04.2024 - 12:43
На пасадзе намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама зацверджаны Алег Стэльмашок
20.04.2024 - 16:06