RU BY EN 中文
Twitter Instagram

«Кірмаш вакансій» адбудзецца ў Магілёве 25 красавіка

«Кірмаш вакансій» адбудзецца ў Магілёве 25 красавіка. Мерапрыемства пройдзе з 10.00 да 12.00 у Лядовым палацы (вул. Гагарына,1), паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама. 

На кірмашы плануецца ўдзел спецыялістаў кадравых службаў больш за 30 арганізацый. Таксама арганізуюць працу кансультацыйных пунктаў па пытаннях рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Беларусі №3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва», легалізацыі працоўнай дзейнасці, магчымасці ажыццяўлення фізічнымі асобамі рамеснай і іншай дзейнасці, якая не патрабуе дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці суб’екта гаспадарання.

Грамадзяне з абмежаванымі магчымасцямі змогуць даведацца тут аб працаўладкаванні на пастаянную працу, перападрыхтоўцы і атрыманні новай прафесіі, праходжанні адаптацыі да ўжо наяўнай, аказанні сацыяльных паслуг у тэрытарыяльных цэнтрах абслугоўвання насельніцтва.

Дарэчы, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама (вул. Касманаўтаў, 17) штотыдзень па суботах з 9.00 да 14.00 ажыццяўляе прыём і кансультаванне грамадзян па пытаннях рэалізацыі Дэкрэта №3.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая