У Беларусі на сёння зарэгістравана 36 пацыентаў са станоўчым лабараторным тэстам на наяўнасць РНК каранавіруса, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Тры пацыенты выпісаныя, тры–рыхтуюцца да выпіскі. У васьмі маюцца мінімальныя прыкметы інфекцыйнага працэсу, праводзіцца неабходная тэрапія па зацверджанай інструкцыі. Адзін з пацыентаў у стане сярэдняй ступені цяжкасці са станоўчай дынамікай. У астатніх прыкмет інфекцыйнага працэсу няма.
За выхадныя зарэгістраваныя станоўчыя тэсты ў чатырох грамадзян Беларусі. Яны прыбылі з Мюнхена, Амстэрдама і Масквы. Усе пацыенты былі ізаляваныя ў момант вяртання з-за мяжы. Іх найбліжэйшыя кантакты таксама ўжо шпіталізаваныя.
Сярод пацыентаў – пяць студэнтаў БДУ. Папярэдні тэст у іх паказаў станоўчы вынік на COVID-19, паўторны аналіз пацвердзіў наяўнасць РНК віруса. Аднак ні ў каго з іх клінічных праяў хваробы не выяўлена.
За апошнія суткі выканана даследаванне на каранавірус 950 узораў. Яшчэ каля 200 знаходзяцца ў працы. Усяго з пачатку лютага спецыялісты РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі ўжо правялі больш за 16 тыс. тэстаў на COVID-19.
У прэс-службе адзначылі, што размяшчэнне замежных студэнтаў (з краін з небяспечнай сітуацыяй па каранавірусе) у кантакт-цэнтрах сябе апраўдала. На сёння ў Мінскім абласным цэнтры медыцынскай рэабілітацыі «Загор’е» знаходзіцца 128 чалавек, у аздараўленчым комплексе БДУ «Брыганціна»– 153. Свабодных месцаў цалкам дастаткова для завяршэння гэтага тыпу абмежавальных мерапрыемстваў.
Паводле асноўных вынікаў эпідрасследавання, выяўлення носьбітаў, кантактных асоб, іншых мерапрыемстваў санітарна-эпідэміялагічнага нагляду, на эпідэміялагічным і медыцынскім кантролі 2583 чалавекі, на дадзены момант усе яны без прыкмет інфекцыі, дадалі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.10.2025 - 10:12
Вакцынацыя ад грыпу ў Магілёўскай вобласці: як абараніцца ад віруса і пазбегнуць ускладненняў
08.10.2025 - 09:30
Як доўга дзейнічаюць прышчэпкі ад грыпу і ковід-19, расказалі ў Міністэрстве аховы здароўя
07.10.2025 - 15:17
Кампанія па вакцынацыі супраць грыпу стартавала ў Магілёўскай вобласці
02.10.2025 - 10:13
У Беларусі пачалі бясплатна вакцынаваць супраць віруса папіломы чалавека дзяўчынак 11 гадоў
01.10.2025 - 10:45
15.09.2025 - 10:48
30 маладых спецыялістаў прысвяцілі ў прафесію ў Магілёўскай бальніцы №1