RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Команда СШ №27 г. Бобруйска завоевала право представлять Могилевскую область на республиканском финале военно-патриотической игры «Зарница»

Каманда «Абаронцы» ДУА «Сярэдняя школа № 27 г. Бабруйска» заваявала права прадстаўляць Магілёўскую вобласць на рэспубліканскім фінале ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца». Пра гэта паведаміла старшыня Магілёўскага абласнога савета ГА «БРПА» Алена Малдаванава.

Спаборніцтвы сабралі ў горадзе на Дняпры каля 240 школьнікаў з усяго рэгіёна. Мерапрыемства прайшло на тэрыторыі абласнога цэнтра творчасці. Сюды прыбылі 24 каманды-пераможцы раённых этапаў гульні. У складзе кожнай з іх было па 10 чалавек ва ўзросце 13–14 гадоў. Атрады юнармейцаў спаборнічалі і ў інтэлектуальных, і ў абаронна-спартыўных дысцыплінах:

Агляд строю і песні «Аты-баты, ішлі салдаты з песняй на парад»

I месца – каманда «Абаронцы» ДУА «Сярэдняя школа № 27 г. Бабруйска»;

II месца – каманда «Бравые ребята» ДУА «Вейнянская сярэдняя школа»;

III месца – каманда «9 рота» ДУА «Гімназія № 1 г. Горкі».

Турнір «Старонкі гісторыі Айчыны»

I месца – каманда «Арляняты» ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Касцюковічы»;

II месца – каманда «Міратворцы» ДУА «Цяхцінскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Бялыніцкага раёна»;

III месца – каманда «Абаронцы» ДУА «Сярэдняя школа № 27 г. Бабруйска».

Спаборніцтва «Да абароны Айчыны гатовы!»

I месца – каманда «Абаронцы» ДУА «Сярэдняя школа № 27 г. Бабруйска»;

II месца – каманда «Нашчадкі Перамогі» ДУА «Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва»;

III месца – каманда «Фаер» ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Кіраўска».

Паласа перашкод

I месца – каманда «9 рота» ДУА «Гімназія № 1 г. Горкі»;

II месца – каманда «Нашчадкі Перамогі» ДУА «Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва»;

III месца – каманда «Бравые ребята» ДУА «Вейнянская сярэдняя школа».

Па выніках усіх этапаў гульні, перамогу атрымалі:

III месца – каманда «Бравыя ребята» ДУА «Вейнянская сярэдняя школа»;

II месца – каманда «Нашчадкі Перамогі» ДУА «Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва»;

I месца – каманда «Абаронцы» ДУА «Сярэдняя школа № 27 г. Бабруйска»;

Поспеху нашым пераможцам!

Рэд., фота mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая