RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Конкурс інвестыцыйных праектаў малога прадпрымальніцтва праводзіцца ў Магілёўскай вобласці

Мэта конкурсу – аказанне дзяржаўнай падтрымкі ў выглядзе прадастаўлення субсідый для кампенсацыі часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі і субсідый для кампенсацыі расходаў на выплату лізінгавых плацяжоў па дагаворах фінансавай арэнды.

Як паведамілі ў камітэце эканомікі Магілёўскага аблвыканкама, дзяржаўная фінансавая падтрымка прадастаўляецца суб'ектам малога прадпрымальніцтва на конкурснай аснове пры рэалізацыі імі інвестыцыйных праектаў па наступных прыярытэтных напрамках: стварэнне, развіццё і пашырэнне вытворчасці тавараў (работ, паслуг), рэалізацыя экспартна арыентаванай, імпартазамяшчальнай прадукцыі, вытворчасць прадукцыі, накіраванай на энерга- і рэсурсазберажэнне, укараненне новых тэхналогій.

Абавязковай умовай аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі на конкурснай аснове суб'ектам малога прадпрымальніцтва з'яўляецца стварэнне новых працоўных месцаў.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая