Гарадскі конкурс «Свята Каляд» праходзіць у Бабруйску. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры «Цэнтр вольнага часу і творчасці г. Бабруйска».
Конкурс праводзіцца па дзвюх намінацыях. «Для ўдзелу ў намінацыі «Калядная ёлка» трэба аформіць навагодняе дрэва ў калядных традыцыях тэматычнымі цацкамі, якія раскрыюць значэнне светлага свята. Прымаць удзел могуць калектывы ўстаноў, прадпрыемстваў і арганізацый горада, а таксама прадстаўнікі храмаў і духоўных цэнтраў. Калядная ёлка павінна адлюстроўваць творчы патэнцыял удзельнікаў і спецыфіку кожнай арганізацыі, якая ўдзельнічае ў конкурсе», – адзначылі арганізатары.
Другая намінацыя – «Калядны анёл». Гэта можа быць цацка, сувенір ці іншы выраб. «Выконваць арт-аб’екты можна з розных матэрыялаў, з выкарыстаннем розных тэхналогій. Памер творчай працы можа быць ад 15 да 40 см», – адзначылі ва ўстанове культуры.
Канкурсанты могуць удзельнічаць у адной або дзвюх намінацыях.
Для ўдзелу ў намінацыі «Калядная ёлка» неабходна да 20 снежня падаць заяўку ўстаноўленага ўзору на электронны адрас ukcdit@tut.by. Работы па тэматыцы «Калядны анёл» разам з заяўкамі неабходна падаць у цэнтр вольнага часу і творчасці Бабруйска да 21 снежня. Гэтыя работы будуць выстаўлены ў холе цэнтра, а пасля прымуць удзел у Архірэйскай каляднай ёлцы.
Арганізатарамі конкурсу выступаюць гарадская арганізацыя ГА «БСЖ» і КК «Цэнтр вольнага часу і творчасці г. Бабруйска» пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Бабруйскага гарвыканкама, Бабруйскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, Бабруйскага гарадскога аб’яднання прафсаюзаў і апякунскага савета пры Бабруйскай епархіі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:39
Абеды прама ў полі. Як арганізавана харчаванне для працаўнікоў жніва ў Горацкім раёне
15.07.2024 - 10:18
Этнасвята «У госці да радзімічаў» пройдзе 27 ліпеня ў Чавускім раёне
15.07.2024 - 09:41
12.07.2024 - 15:34
Сучасныя малочнатаварныя комплексы будуюцца ў Бабруйскім раёне
12.07.2024 - 09:45