Кукмарскі раён Рэспублікі Татарстан зацікаўлены ў вывучэнні беларускага вопыту ў сельскай гаспадарцы. Пра гэта на праведзенай сустрэчы з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхарам паведаміў кіраўнік Кукмарскага раёна Сяргей Дзмітрыеў.
Нягледзячы на тое, што першы візіт на Магілёўшчыну дэлегацыі Кукмарскага раёна Рэспублікі Татарстан, у склад якой увайшлі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, сельскагаспадарчых і прамысловых прадпрыемстваў, устаноў адукацыі, насіў азнаямленчы характар, бакі выказалі гатоўнасць наладзіць цесныя ўзаемасувязі адразу па некалькіх напрамках дзейнасці: у сельскай гаспадарцы, у перапрацоўчай прамысловасці, адукацыі. Таксама дасягнута дамоўленасць вывучыць магчымасць стварэння селекцыйнага цэнтра ў адным з рэгіёнаў, сумесных прадпрыемстваў па перапрацоўцы малака і зборцы сельгастэхнікі. Госці з Татарстана таксама паказалі зацікаўленасць функцыянальнай сістэмай падрыхтоўкі спецыялістаў для сельскагаспадарчай галіны ў Беларусі. Паколькі яе развіццё ў Кукмарскім раёне актыўна развіваецца.
Падчас абмеркавання перспектыўных планаў узаемадзеяння выказвалася ўзаемная гатоўнасць супрацоўнічаць у культурнай сферы, а таксама пашырыць спектр кантактаў для павелічэння аб’ёмаў тавараабароту на міжрэгіянальным узроўні. Паводле інфармацыі Руслана Страхара, гэты паказчык супрацоўніцтва паміж Магілёўскай вобласцю і Рэспублікай Татарстан на працягу апошніх пяці гадоў дэманструе тэндэнцыю росту. Павелічэнне аб’ёмаў экспарту і імпарту паміж рэгіёнамі дасягнута і па выніках васьмі месяцаў бягучага года.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.07.2024 - 09:53
У ТАА «Быхаўскі кансервавы завод» ідзе ўборка зялёнага гарошку
12.07.2024 - 15:12
Фабрыка «Чырвоны харчавік» адкрыла фірмовую краму на «Славянскім базары» ў Віцебску
09.07.2024 - 10:52